Больше новостей республики и района на сайтах:

Медицинский вестник
БЕЛТА
Гродзенская праўда
SB.BY
Дзянніца

Интересный разговор.

Зацікаўленая размова адбылася і ў Шчучынскай цэнтральнай раённай бальніцы. Галоўны ўрач установы аховы здароўя Іван Загароўскі падзяліўся сваім бачаннем вырашэння праблемы прыцягнення і захавання кваліфікаваных медыцынскіх кадраў. Ва ўстанове аховы здароўя працуюць 62 маладыя спецыялісты. У гэтым годзе чакаецца прыбыццё на першае працоўнае месца 10 урачоў і 12 сярэдніх медыцынскіх работнікаў. Укамплектаванасць сярод урачэбнага персаналу ў бальніцы складае 96%.
 З мэтай павелічэння цікавасці да прафесіі ў ЦРБ праводзяцца прафарыентацыйныя экскурсіі для навучэнцаў устаноў адукацыі раёна. Штогод выдаюцца 16-18 мэтавых накіраванняў для паступлення ў ВНУ і падрыхтоўкі маладых спецыялістаў. Для іх замацавання аказваецца дапамога ў вырашэнні жыллёвага пытання. Пры заключэнні з імі кантракта прымяняюцца дадатковыя меры стымулявання працы. Ажыццяўляецца даплата 20% па кантракце ўсім маладым спецыялістам. З мэтай адаптацыі маладых спецыялістаў на першых працоўных месцах у ЦРБ укаранёна сістэма настаўніцтва.

172a0582.jpg

172a0590.jpg

172a0605.jpg

172a0619.jpg

172a0569.jpg

На думку Івана Загароўскага, пакуль кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, дзе працуюць маладыя людзі, не будуць унікаць у іх праблемы, пытанне замацавання спецыялістаў будзе існаваць. Без стварэння нармальных умоў для паўнавартаснага жыцця, побыту і адпачынку моладзі немагчымы максімальная эфектыўнасць працы і сацыяльны дабрабыт калектыву.

-- Можна працаваць у самых камфортных умовах і на сучасным абсталяванні, але калі не будзе пачуцця каманды, то выніку мы не дасягнём, -- упэўнены Іван Уладзіміравіч.

Цалкам згодны з кіраўніком маладыя спецыялісты -- урач акушэр-гінеколаг Алена Кошчыц і фельчар-лабарант Вікторыя Коўш, якія аб сваім першым месцы працы гаворыць толькі добрае: “У Шчучыне нас сустрэлі ветлівыя людзі, горад вельмі палюбілі. Прыемна, што старэйшыя калегі заўсёды даюць слушныя парады. Галоўнае -- верыць у сябе, свае сілы, з упэўненасцю глядзець у будучыню”.

172a0633.jpg

172a0640.jpg

Источник: dzyannica.by

Сайт Президента Республики Беларусь
МИНИСТЕРСТВО ЗДРАВООХРАНЕНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
Главное управление здравоохранения Гродненского облисполкома
ГРОДНЕНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ
Щучинский районный исполнительный комитет
Здоровый Гродно
Гуманитарное сотрудничество
Visa Free
Наши победы
Биометрические документы РБ
Беларусы
ЗАНЯТОСТЬ НАСЕЛЕНИЯ
Вело. Движение
СПОРТИВНЫЕ СООРУЖЕНИЯ Карта сооружений  Онлайн карта спортивных сооружений Гродненской области
Легенды Гродзеншчыны
Кибербезопасность
2024 год качества
pomogut.by
STOP наркотик! (Беларусь)
Exstremizm 1
Молодежь.бел
© 2025 УЗ "Щучинская ЦРБ"/ УАЗ "Шчучынская ЦРБ"
.